На Бярэзіншчыне праходзілі спартыўныя спаборніцтвы

ЛЫЖНАЕ АРЫЕНТАВАННЕ

У той час, як вясна актыўна набірае абароты і здзіўляе сваім зменлівым надвор’ем, вельмі хочацца адзначыць адышоўшыя зімовыя дні. Напрыканцы лютага плешчаніцкія лясы прымалі ўдзельнікаў Рэспубліканскай спартакіяды па лыжным арыентаванні, дзе за званне лепшых і мацнейшых спаборнічалі звыш за 120 удзельнікаў з 4 рэгіёнаў краіны.
Спаборніцтвы праходзілі на даволі няпростай, мясцовасці і ўключалі ў сябе 2 спаборніцкія дні на сярэдняй дыстанцыі (першы дзень спаборніцтваў) і ў 2 — этапнай эстафеце (другі дзень спаборніцтваў).
Па выніках спаборніцтваў 1 месца заняла каманда Мінскай вобласці, сфарміраваная спартсменамі з клуба спартыўнага арыентавання Беразіно, турысцкага клуба Старадарожскага раёна, г. Жодзіна, Мінскага, Лагойскага, Смалявіцкага раёнаў. 2 і 3 месцы суадносна за камандамі Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
Хочацца адзначыць упартасць і старанне ўсіх рабят, якія прадстаўлялі зборную Мінскай вобласці. А таксама павіншаваць пераможцаў і прызёраў, сярод якіх прадстаўнікі турыстычнага цэнтра “Юность” в. Жорнаўка Бярэзінскага раёна, якія падняліся на вышэйшую ступень п’едэстала на сярэдняй дыстанцыі: Марына Курач, Дзяніс Буры, Ілья Крушны, Віталій Вальковіч. Прызёрамі сярэдняй дыстанцыі сталі Юлія Лапа (2 месца), Юрый Вінцарэвіч (2 месца), Вікторыя Карчашка (3 месца). Дыпломамі і медалямі за ўдзел у эстафетах, заваяваўшы 1 месца, адзначаны Марына Курач, Вікторыя Карчашка, Лізавета Камароўская, Ксенія Гоза, Дзяніс Буры, Уладзіслаў Комар, Віталій Вальковіч, Юрый Вінцарэвіч і Юлія Лапа (2 месца).

“ДРУГАЯ МАЛАДОСЦЬ”

На базе ФАЦ “Лазурный” адбыліся фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы сярод членаў клуба “Другая маладосць”.
Удзельнікі спаборніцтваў паказалі свой спрыт і ўдаласць у спартыўнай эстафеце, кіданні мяча ў кальцо, дартсе. У выніку ўсе спартсмены “Другой маладосці” былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі за актыўны ўдзел у мерапрыемствах.

 

ШМАТ ПАЗІТЫВУ

Адбыліся фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы сярод асоб з абмежаванымі магчымасцямі, у час якіх усе ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў атрымалі шмат пазітыўных станоўчых эмоцый і сапраўднага задавальнення.

ДАРТС

2 сакавіка на базе ФАЦ “Лазурный” у в. Лешніца адбыліся спаборніцтвы па дартсе сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца заваяваў Данііл Жаўняровіч, 2-ое – Максім Піскун, 3-яе – Іван Фясун.

АБЛАСНЫЯ АЛІМПІЙСКІЯ ДНІ МОЛАДЗІ

1-2 сакавіка ў г. Салігорску прайшлі абласныя Алімпійскія дні моладзі па баскетболе сярод дзяўчынак 2002-2003 гадоў нараджэння і маладзей. Каманду Бярэзінскага раёна прадстаўлялі Настасся Цэдрык, Марыя Лапіцкая, Святлана Прыхоцька, Лізавета Рашотка, Дзіяна Паддубская, Соф’я Каваленка, Паліна Богач, Юлія Лапа.

Віталій ПЯНКРАТ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *