На Бярэзіншчыне пачаўся тэхагляд сельскагаспадарчых машын

Наступіла вясна, а значыць, хутка пачнецца новы сезон палявых работ. Каб паспяхова справіцца з агранамічнымі задачамі, усю зіму вёўся рамонт тэхнікі. Зараз пачаўся яе тэхагляд. Камісія дзяржтэхнагляду правярае першую частку сельскагаспадарчых машын: трактары і прычэпы да іх. Па графіку, сельгасфіліял «Ома» падрыхтаваў такую тэхніку да 1 сакавіка.

Усяго сельгасфіліял «Ома» выставіў на лінейку гатоўнасці 34 адзінкі тэхнікі, у ліку якіх 19 трактароў. Галоўны інжынер гаспадаркі Дзмітрый Мікалаевіч Калацэй, адзначыў, што дата агляду была вядомая загадзя, таму трактары і прычэпы падрыхтавалі на дастатковым узроўні. Да агляду была прадстаўлена і закансерваваная тэхніка, і тая, што была задзейнічана зімой. Рамонтам займаліся механізатары, за якімі непасрэдна замацаваны трактары. Па словах галоўнага інжынера, тэхніка гатова выехаць у поле ў спрыяльны час.
Старшыня камісіі дзяржтэхнагляду Сяргей Мікалаевіч Жаўняровіч растлумачыў, што агляд трактароў праводзіцца ў адпаведнасці з інструкцыяй. Перш за ўсё, камісія звяртае ўвагу на магчымасць тэхні- кі ўдзельнічаць у дарожным руху і выконваць асноўныя функцыі. Часцей за ўсё выходзіць са строю светлавая сігналізацыя, рулявыя цягі, тармазная сістэма. Неабходна звяртаць увагу на работу рухавіка і трансмісіі, на патрабаванні да машыннага масла і фільтраў, сродкі пажаратушэння, наяўнасць аптэчкі, знака аварыйнага прыпынку. У кіроўцы павінны быць правы з адпаведнай катэгорыяй, медыцынская даведка.

На здымку: Сяргей Мікалаевіч Жаўняровіч і Дзмітрый Мікалаевіч Калацэй аглядаюць тэхніку.

Павел САЛАЎЁЎ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *