Чалавек і яго справа

Іван Фёдаравіч Собаль працуе ў аўтапарку №22 больш за 3 дзесяцігоддзі. Ён – слесар па рамонце паліўнай апаратуры і па сумяшчальніцтве акумулятаршчык і меднік.
Рамонт паліўнай апаратуры і пнеўмасістэмы, рамонт радыятараў, ацяпляльнікаў салонаў аўтобусаў, рамонт і абслугоўванне карбюратарнай сістэмы, бензінавых рухавікоў (у аўтапарку засталася яшчэ адзінка такой тэхнікі) – усё падуладна яго ўмелым рукам.
— Азам спецыяльнасці вучыўся 1 месяц, — гаворыць Іван Фёдаравіч, — яшчэ калі дырэктарам нашага аўтапарка быў Сямён Лазаравіч Фрыдлянд, ён дзеля гэтага накіраваў мяне ў Мінскі аўтапарк №1.
А майстэрства і ўмельства прыйшлі з часам і вопытам. Дарэчы, спецыяльнасць медніка наогул можна параўнаць з ювелірнай справай.
Пра прафесіяналізм Івана Фёдаравіча ведаюць і ў іншых арганізацыях раёна, нярэдка звяртаюцца за дапамогай да майстра. І ён дапамагае.

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *