Мы прадаўжаем вясновыя святы…

і прапануем вам, нашы мілыя і абаяльныя падпісчыцы, прыняць удзел у чарговым розыгрышы. На гэты раз, аформіўшы падпіску на газету “Бярэзінская панарама” адразу на тры месяцы (красавік, май, чэрвень), вы атрымаеце магчымасць стаць шчаслівай уладальніцай сертыфіката прыгажосці ад студыі  “КАПРИZ”  (індывідульны прадпрымальнік – Вольга Белаш). Прыняць удзел у розыгрышы змогуць і тыя, хто ўжо паспеў аформіць падпіску на раёнку на першае паўгоддзе.
Нагадваем, што падпісацца на раённую газету можна ў паштальёнаў або ў аддзяленнях сувязі, а таксама ў грамадскага распаўсюджвальніка ў рэдакцыі. Выдатнай нагодай працягнуць сяброўства з раёнкай стане і абласны Дзень падпісчыка, што пройдзе ў сераду, 20 сакавіка, з 11.00 да 17.00 у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі.
Старт розыгрышу ўжо сёння. Жадаем усім поспехаў, а таксама добрага настрою ад вясновага сонейка і свежых навін.
P.S. Больш падрабязная інфармацыя аб умовах правядзення розыгрышу змешчана на старонцы газеты ў сацыяльнай сетцы Вконтакте.
 
Ссылка на соцсеть: https://vk.com/club114288239?w=wall-114288239_1640

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *