20 сакавіка — Міжнародны дзень здароўя поласці рота

З гэтай нагоды медыцынскія работнікі наладзілі шэраг прафілактычных мерапрыемстваў.
Адно з такіх прайшло ў дзіцячым садку №3 горада Беразіно. Сюды завітала зубны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Анжэла Генадзьеўна Паркалава. Урач расказала маленькім слухачам  пра галоўных “ворагаў” ротавай поласці, якія прадукты лепш ужываць, каб здзіўляць усіх бялюткай усмешкай, колькі разоў хадзіць на прафілактычны прыём, каб мець моцныя, здаровыя зубы (2!) … Нават у гульнявой форме паказала, як правільна чысціць зубы. Дзеткі з задавальненнем адказвалі на пытанні (колькі разоў на дзень неабходна чысціць зубы, ці можна жаваць жвачкі і есці шмат салодкай ежы). А затым расказвалі вершы пра зубных урачоў,  зубы, ротавую поласць, “зубную фею”…

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *