Бярэзінцы прынялі ўдзел у абласным Дні падпісчыка

У сераду ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў абласны Дзень падпісчыка. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным для жыхароў нашага раёна. Прыемна, што многія, хто зазірнуў у гэты дзень у паштовае аддзяленне, аформілі чарговую падпіску і на “Бярэзінскую панараму”. Мы ж пагутарылі з нашымі падпісчыкамі, пацікавіліся, як доўга яны сябруюць з раёнкай, што падабаецца чытаць, якія заўвагі, прапановы ў іх ёсць.

Аляксей САВЕЛЬЕЎ,
кіраўнік раённага вузла электрасувязі:

— Я даўні і адданы сябар раёнкі. Выпісваю газету пастаянна. Чытаю без перабольшвання ўсё: і афіцыйныя навіны, і пра людзей, і пра святы. З асаблівай цікавасцю чытаю арыкулы да прафесійных свят, пра знаёмых, сяброў, калег… Падабаецца, што ў газеце асвятляюцца значныя падзеі як раённага, так і абласнога, рэспубліканскага маштабаў. Так, я часты госць сайта раёнкі, дзе таксама знаёмлюся з навінамі, зазіраю і ў сацыяльныя сеткі, але, напэўна, ніколі не перастану выпісваць і чытаць менавіта папяровы варыянт газеты.

Поўную версію чытайце ў № 21 газеты за 23 сакавіка.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *