24 сакавіка — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Віншуем!

Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бярэзінскага раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам.
Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё эканомікі рэгіёна, вырашэнне пытанняў камфортнага пражывання і сэрвісу насельніцтва раёна.
Ад вашай работы, адносін да сваёй справы шмат у чым залежаць добраўпарадкаванасць жыцця, настрой людзей і іх працоўныя поспехі.
Сёння важна не спыняцца ў развіцці, ісці далей і прымнажаць зробленае, быць уважлівымі да патрэб і запытаў людзей, мець дакладныя арыенціры на перспектыву, смялей прымяняць сучасныя формы абслугоўвання насельніцтва і павышаць якасць аказваемых паслуг.
Жадаем вам удачы ва ўсіх пачынаннях, поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *