Акцыя “Даведайся пра свой ціск” пройдзе 26 сакавіка

У гэты дзень з 9.00 да 16.00 медыцынскія работнікі будуць вымяраць артэрыяльны ціск усім жадаючым (спадзяёмся, такіх  будзе шмат) у раённай паліклініцы УАЗ «Бярэзінская ЦРБ», на рынку «ТрыА», у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі, ФАПах. Таксама падчас акцыі можна атрымаць кансультацыю ўрачоў, узяць талон да ўрача на больш дэталёвае абследаванне.
— Мэта акцыі — прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту, — зазначае намеснік галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Аляксандраўна Крук. — На жаль, сёння ў краіне ў цэлым і раёне, у прыватнасці, хваробы сістэмы кровазвароту ў “лідарах” сярод прычын смяротнасці. Толькі за студзень-люты ад гэтай хваробы памерла 38 чалавек. А ўсё з-за шкодных звычак: курэння, алкаголю, маларухомага ладу жыцця, нерэгулярнага і нерацыянальнага харчавання, невыканання назначэнняў урача…
Калі ў вас ёсць пытанні, якія тычацца здаровага ладу жыцця, нармалізацыі артэрыяльнага ціску, прафілактыкі захворванняў і многія іншыя, можаце звярнуцца па тэлефоне «гарачай лініі» ў раённую паліклініку (5-56-26).

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *