Бярэзінцы правялі пасяджэнне прэзідыума…у музеі

Памяць і боль, боль і памяць… Мы гаворым пра гэта за      ўсёды, калі ўзгадваем Вялікую Айчынную вайну, нягледзячы на тое, што вораг пакінуў нашу зямлю 75 гадоў таму назад. Менавіта напярэдадні юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з яго нагоды старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан арганізавала і правяла пасяджэнне прэзідыума ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Пачалося яно з экскурсіі, дзе бярэзінцы разам з экскурсаводам “прайшлі” шлях ад перадваенных гадоў да Дня Перамогі, яшчэ раз упэўніўшыся, што кожны экспанат музея – памяць пра страшны час і сведчанне гераізму людзей.

На такой жа хвалі прайшло і пасяджэнне пленума, дзе яго ўдзельнікаў вітала старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі музея Людміла Пятроўна Манкевіч. Яна выказала надзею, што такое наведанне стане добрым стартам для далейшага супрацоўніцтва. Дзеля гэтага музей прапануе не толькі аглядавыя і пазнавальныя экскурсіі, сярод яго форм работы — тэматычныя заняткі для дзяцей рознага ўзросту, музычныя і анлайн-урокі, тэматычная сямейная экскурсія “Самалёты ляцяць да партызан”, майстар-класы… Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі адметнае льготнае наведанне музея кожны трэці аўторак месяца.

Менавіта яго ў мінулы аўторак скарысталі вучні 5 класа Бярэзінскай гімназіі, каб прыехаць у музей. А білеты для іх набыло раённае аб’яднанне прафсаюзаў на чале з А.М. Токан.

Ні дзеці, ні дарослыя не застаюцца раўнадушнымі ад убачанага і пачутага ў музеі. Гэта сапраўды наша памяць і боль на многія гады і для многіх пакаленняў.

Засталася памяць пра выязное пасяджэнне прэзідыума і ў музеі — за дапамогу ў яго правядзенні А.М. Токан уручыла Л.П. Манкевіч Падзяку раённага прафсаюзнага аб’яднання.

Ала АЛЬФЕР.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *