Бярэзінскія школьнікі прымаюць удзел у заключным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды

У панядзелак, 25 сакавіка, алімпійская каманда лепшых з лепшых вучняў Мінскай вобласці адправілася на заключны этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.

У складзе каманды два прадстаўнікі Бярэзінскага раёна. Так, Юлія Падаляка будзе абараняць гонар сталічнай вобласці па французскай мове, а Антон Лапыцька — па інфарматыцы. Гэтыя вучні 11 класа Бярэзінскай гімназіі максімальна нацэлены на перамогу ў прадметных алімпіядах. Упэўненасць у сваіх сілах і ведах таленавітым гімназістам даюць педагогі.
Так, Алена Анатольеўна Гліннік шмат гадоў  займалася замежнай мовай з Юліяй Падаляка, а выкладчык дадатковай адукацыі інтэлектуальнага цэнтра Ігар Леанідавіч Чарнушэвіч не стамляўся прыдумваць розныя заданні для Антона Лапыцькі.
— Усе нашы вучні паспяхова прайшлі праз раённы, абласны этапы прадметнай алімпіяды і рашуча даказалі сваё права ўдзельнічаць у фінале, —  гавораць педагогі. — Таму мы верым у поспех сваіх вучняў і будзем трымаць за іх кулачкі!

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *