Тыдзень дзіцячай кнігі на Бярэзіншчыне

22 сакавіка, напярэдадні вясенніх канікул, у Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Книга – мой спутник, мой друг”. Тут сабраліся вучні 3-4 класаў сярэдняй школы № 2.

У актавай зале была наладжана выстава “Новым книгам – добрый путь”, якая пазнаёміла дзяўчынак і хлопчыкаў з навінкамі дзіцячай літаратуры. Затым школьнікі паглядзелі відэафільм пра Бярэзінскую дзіцячую бібліятэку “Кніга збірае сяброў”.

— Прыемна, што вы завіталі да нас, — гаварыла загадчыца дзіцячай бібліятэкі Святлана Уладзіміраўна Зіноўева. – У гэтага свята – Дня дзіцячай кнігі – ёсць свая асаблівая, вельмі цікавая гісторыя. У сакавіку 1943 года, у час Вялікай Айчыннай вайны, у Маскве ўпершыню было праведзена гэтае незвычайнае свята. Тады да дзяўчынак і хлопчыкаў з фронту прыехалі любімыя дзіцячыя пісьменнікі Карней Чукоўскі, Самуіл Маршак, Сяргей Міхалкоў і іншыя. Яны расказалі, як нараджаецца кніга, прачыталі некалькі сваіх казак…. З таго часу і адзначаецца гэтае свята, якое перарасло нават у Тыдзень дзіцячай кнігі.

Да бярэзінскіх дзяўчынак і хлопчыкаў таксама завітаў госць  — беларускі дзіцячы пісьменнік Валерый Квілорыя. Ён пазнаёміў са сваёй творчасцю, зачытаў урыўкі з некаторых казак. Дзеці з задавальненнем слухалі пісьменніка, задавалі яму пытанні, а таксама бралі аўтограф.

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *