Як у Беразіно святкавалі Міжнародны дзень лыжкі?

 

Упершыню ён быў наладжаны ў нашым раёне ў пакоі-музеі драўлянай лыжкі.

Тут усіх чакаў майстар–клас ад славутага бярэзінскага рэзчыка па дрэве, народнага майстра Рэспублікі Беларусь Яўгенія Осіпава, выступленне юных бярэзінскіх лыжкароў пад акампанент вядомага музыкі Міхаіла Папругі і нават сучасны майкап з дапамогай звычайнага сталовага прыбора.

Апрача гэтага, арганізатары свята наладзілі конкурсы і частаванне для гасцей.

Падрабязней аб свяце драўлянай лыжкі чытайце ў нашай газеце.

Фота Алены ГРОМАВАЙ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *