Загінуў пенсіянер у Слабадзе

А восьмай гадзіне раніцы ў мінулую пятніцу, 5 красавіка, у вёсцы Слабада Пагосцкага сельсавета здарыўся пажар. Выратавальнікаў, што пры-былі па трывозе, чакаў ахоплены агнём жылы дом. Знайшлі яны на папялішчы і цела мясцовага 60-гадовага мужчыны. Гэта першы выпадак пажара з гібеллю чалавека ў гэтым годзе. Каб назваць прычыну здарэння, спатрэбіцца час.
Таму нагадваем усім грамадзянам: ваша бяспека – толькі ў вашых руках! Амаль 90 працэнтаў пажараў здараецца з-за нядбайнасці і неасцярожнасці саміх гаспадароў: хтосьці курыць у ложку, іншы гадамі не можа знайсці грошы на рамонт печкі і электраправодкі. А не каторыя бяздумна паляць смецце каля хаты ў ветранае надвор’е ці выпальваюць сухастой…

Вольга ДАНЭЙКА, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *