Фестываль клуба вясёлых і знаходлівых паклікаў бярэзінскіх школьнікаў

Дзе можна “паваляць дурня” і за гэта не атрымаць заўвагу, адкрыта жартаваць на сур’ёзныя тэмы, даць волю фантазіі, энергіі і артыстызму. Скажаце, так не бывае? Бывае, толькі гэта наўрад ці можна назваць лёгкай справай, бо прыдумваць жарты, разняволена выступаць на сцэне і даносіць свае “прыколы” да гледачоў – гэта сапраўднае майстэрства, якое патрабуе добрай падрыхтоўкі і маральнай вытрымкі. А праяўляецца яно ў клубе вясёлых і знаходлівых, першы раённы фестываль якога сабраў на сцэне раённага цэнтра культуры гарадскія школьныя каманды пад дэвізам “Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім”.
Наладжана пасяджэнне было па ініцыятыве Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ”, а прысвечана бяспецы жыццядзейнасці.

Поўную версію чытайце ў № 26 газеты за 10 красавіка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *