У Бярэзінскім раёне вызначыліся лідары пасяўной кампаніі

Актыўнымі тэмпамі ў гаспадарках раёна вядзецца сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Па стане на 8 красавіка ў цэлым па раёне іх пасеяна 4535 гектараў, што складае 74 працэнты да плана. З заданнем на гэтую дату ўжо справілася ААТ “Брадзец”. Блізкія да завяршэння работы сельскагаспадарчыя філіялы “Здравушка-агра” і “АграМАЗ”, а таксама ААТ “Першамайскі”.

Паралельна з гэтым вядзецца ворыва глебы. Яе ўзарана 2003 гектары пры плане 2165. Падрыхтавана 329 гектараў глебы.
У гаспадарках поўнасцю завершана першая падкормка азотнымі ўгнаеннямі азімага рапсу, азімых зерневых. Таксама вядзецца падкормка і шматгадовых траў.
Яшчэ адзін важны від работ, які сёння праводзіцца на палетках, — вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў. Так, з нарыхтаваных пакуль 292,5 тоны, іх унесена 218,2.
Работы працягваюцца.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *