«Чысты вадаём»

Акцыя пад такой назвай пройдзе ў раёне з 11 па 19 красавіка. Падчас яе супрацоўнікі раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў будуць наводзіць парадак у прыбярэжных зонах вадаёмаў і вадацёкаў. Далучыцца да карыснай справы могуць усе жадаючыя. Тым больш, што хутка стартуе сезон актыўнага адпачынку. Таму акцыя — выдатная магчымасць зрабіць так, каб смецце і бруд не азмрочылі правядзенне вольнага часу на прыродзе. Тэлефон для даведак — 5-54-89.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *