Сёння на Бярэзіншчыне праходзіць раённы суботнік

Далучаюцца да мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі прадстаўнікі мясцовай улады, работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, педагогі і школьнікі, а таксама ўсе нераўнадушныя бярэзінцы.

Падчас суботніка добраўпарадкоўваюцца святыні і месцы пахаванняў загінуўшых, прыбіраюцца могілкі, ствараецца прыгажосць у месцах адпачынку і горадзе ў цэлым.

Разам з тым, актыўны ўдзел бярэзінцы прымаюць у добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу-2019”, якая стартавала сёння і працягнецца да 20 красавіка.

Працягваецца на Бярэзіншчыне і месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. А гэта добрая нагода для кожнага з нас далучыцца да агульнай справы на карысць роднай старонкі.

Падрабязней чытайце ў раённай газеце.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *