Бярэзіншчына прымала абласныя спаборніцтвы па веласіпедным арыентаванні

З 12 па 14 красавіка ў турыстычным цэнтры “Юнацтва”, што ў вёсцы Жорнаўка, ішла ўпартая і напружаная спартыўная барацьба. Тут адначасова праходзілі абласныя спаборніцтвы па веласіпедным арыентаванні сярод юнакоў і дзяўчат у групаха ад 14 да 18 гадоў і адкрыты Кубак Бярэзінскага раёна па велаарыентаванні.

Мерапрыемства сабрала 170 удзельнікаў з 15 раёнаў Мінскай вобласці. Апрача іх, і была каманда юных аматараў арыентавання “Ориента- Кунцево” з Расіі. Сабраліся яны, каб справядліва вызначыць пераможцаў, якія адправяцца на рэспубліканскую спартакіяду сярод дзяцей і моладзі па велаарыентаванні, якая запланавана на апошнія красавіцкія выхадныя ў Гомелі і Гомельскай вобласці.

Па выніках спаборніцтваў першай стала каманда Бярэзінскага раёна, другой – Старадарожскага, а трэцяе месца дасталося прадстаўнікам Жодзіна. Варта адзначыць бярэзінскіх арыенціроўшчыкаў, дзякуючы якім наша каманда стала лідарам. На сярэдняй дыстанцыі ў сваёй узроставай групе не было роўных Дзянісу Бураму, другім стаў Мікіта Грыцкевіч, а трэцімі фінішавалі Уладзіслаў Комар і Марына Курач.

На спрынтарскай дыстанцыі апярэдзілі ўсіх Дзяніс Буры, Павел Ізнік, Уладзіслаў Комар, а другім стаў Ціхан Касцяневіч.

Мілана ТРАПЯНОК.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *