Бярэзінцы — за «Дом без насілля!»

За тры першыя месяцы 2019 года на тэрыторыі Бярэзінскага раёна ўчынена 1 злачынства, якое адносіцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх супраць жыцця і здароўя, паступіла 88 паведамленняў аб сямейна–бытавых канфліктах, прычым у 86 выпадках сямейныя скандалісты былі прыцягнуты да адказнасці.
З мэтай выпраўлення сітуацыі з 22 па 26 красавіка ў раёне пройдзе асноўны этап рэспубліканскай акцыі «Дом без насілля!». У ім будуць задзейнічаны не толькі вартавыя правапарадку, але і прадстаўнікі сацыяльных службаў, аховы здароўя і педагогі. Што ж плануецца зрабіць у ходзе акцыі?
Па-першае, будуць наладжаны візіты да сямейных дэбашыраў і асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і вядуць асацыяльны лад жыцця. Па-другое, запланаваны судовыя выязныя пасяджэнні па пытаннях накіравання ў лячэбна-працоўныя пра-філакторыі і пазбаўленні дзеяздольнасці.
Паважаныя бярэзінцы! Не будзьце абыякавымі да праблемы сямейнага насілля! Памятайце: ваш зварот у міліцыю можа выратаваць камусьці жыццё.

Тэлефон бясплатнай “гарачай лініі” для пацярпелых ад хатняга гвалту — 8-801-100-8-801 (тэлефанаваць трэба са стацыянарнага тэлефона). «Тэлефон даверу» Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — 8-01715-55596.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *