21 красавіка — Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

Паважаныя хрысціяне каталіцкага веравызнання!
Віншуем вас з Вялікаднем!

Уваскрэсенне Хрыстова з’яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові. Вялікдзень пабуджае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, якія заснаваны на дабрыні, міласэрнасці і спачуванні.
У гэтыя светлыя вясновыя дні кожны імкнецца атуліць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята, падарыць цяпло душэўных зносін. Вялікдзень аб’ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваёй Айчыны.
Няхай урачыстасць Уваскрэсення Хрыстова напаўняе нашы сэрцы верай і надзеяй, умацоўвае ў дамах і сем’ях мір і паразуменне.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, любові. Няхай велікоднае святло ўвойдзе ў вашы сэрцы, надасць чысціні думкам і асветліць жыццёвую дарогу!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *