На Бярэзіншчыне прайшла сумесная акцыя Бярэзінскай ЦРБ і РАНС

У мінулы чацвер у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву медыцынскія работнікі і выратавальнікі правялі сумесную акцыю “Разам можам больш”.

Яе галоўная мэта — навучыць людзей элементарным навыкам сама — і ўзаемадапамогі, растлумачыць, як правільна дзейнічаць пры надзвычайных сітуацыях.

Медыцынскія работнікі паказвалі на манекене, як правільна рабіць штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца. Выратавальнікі і школьнікі, што займаюцца ў клубе “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці раздавалі брашуры, лістоўкі, размалёўкі пра меры бяспекі.

Спадзяёмся, такая сумесная акцыя была карыснай, пазнавальнай і цікавай як дзецям, так і бацькам. Яны з задавальненнем рабілі непрамы масаж сэрца, фатаграфаваліся з роставай лялькай-выратавальнікам, адказвалі на пытанні медыкаў і выратавальнікаў.

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *