Шчупак шукае, дзе глыбей, а чалавек — дзе яму лепей

У гэтай старадаўняй прымаўцы трапна адлюстроўваецца своеасаблівы “лагістычны” прынцып замацавання спецыялістаў на прадпрыемствах. Тут, як ні дзіўна, не заўсёды апошняе слова за дастойным заробкам і выдатнымі ўмовамі. У гэтым нас пераконвае машыніст-трактарыст АСП СП “Арэшкавічы” Аляксандр Міхайлавіч Аўчыннікаў, які ўсяго другі месяц рупіцца на арэшкавіцкіх землях.
Яшчэ некалькі месяцаў таму ён слаўна працаваў механізатарам у гаспадарцы Чэрвеньскага раёна, меў дастойны, нават па мерках сталіцы, заробак, сядзібу, аўтарытэт і павагу сярод людзей, не раз пра працоўныя поспехі аграрыя пісалі на старонках мясцовай газеты. Але ўсе далейшыя рабочыя і асабістыя планы перакрэсліліся, калі дзецям тэрмінова спатрэбіўся добры лагапед. Знайшоўся такі спецыяліст у Беразіно.
— Дзеці — самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці, — гаворыць мужчына, — а ў мяне трое сыноў, дзеля якіх я жыву і працую. Таму вырашылі мы з жонкай вярнуцца назад, у Бярэзінскі раён, адкуль я родам, тут у свой час пачынаў шлях у прафесію на былым ільнозаводзе.
Слаўнаму чэрвеньскаму механізатару з бярэзінскімі каранямі адразу знайшлася праца на радзіме, па душы яму і новая гаспадарка-інвестар. Ды і не насцярожыў яго той факт, шт сельгаспрадпрыемства далёка ад дома ў горадзе, ды і землі тут патрабавальныя.
— Уставаць да пеўняў, працаваць з рання да змяркання, без выхадных у гарачы час і агрэхаў у полі я прывучаны, — смяецца Аляксандр Міхайлавіч. — Гэтым мяне не напужаеш, ды і скардзіцца на такое сялянскаму хлопцу — вялікі грэх! А цяпер прабачце — працаваць трэба. Норма ў мяне — 50 гектараў глебы апрацоўваць у дзень. А магу і болей! Галоўнае, каб пасяўныя плошчы былі…

Працяг тэмы чытайце ў газеце № 29 за 20 красавіка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *