Ізноў гарыць трава і палаюць лазні!

 

Мінулыя выхадныя не абышліся без турбот выратавальнікаў. У суботу, 20 красавіка, у вёсцы Вусце Багушэвіцкага сельсавета на вялікай плошчы гарэла сухая трава, існавала пагроза лясному масіву. Найбольш верагодная прычына – неасцярожнасць пры курэнні неўстаноўленага грамадзяніна. Як правіла, знайсці вінаватага ў такіх выпадках надзвычай цяжка.

А ноччу, 21 красавіка, у вёсцы Глухі Ток гарэла лазня і две прыбудаваныя да яе гаспадарчыя пабудовы. Прычына пажару – перакал печы ў лазні. Добра, што людзі не пацярпелі. Але ж гаспадар за сваю неасцярожнасць зараз можа атрымаць штраф у памеры да 50 базавых велічынь (1275 рублёў).

Вышэйназваныя выпадкі насцярожваюць, асабліва напярэдадні доўгіх майскіх выхадных.  Таму самы час яшчэ больш уважліва ставіцца да пытанняў пажарнай бяспекі.

НАШ КАР. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *