На Бярэзіншчыне прайшло пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама

 

У мінулую пятніцу на базе Бярэзінскай ЦРБ прайшло пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама. У ім прынялі ўдзел  першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Зіновій Барысавіч Гозман, намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Аліна Паўлаўна Жызнеўская, спецыялісты абласнога ўпраўлення аховы здароўя, галоўныя ўрачы цэнтральных раённых і гарадской бальніцы Мінскай вобласці і іншыя пастаянныя члены калегіі.

Падчас пленарнай часткі мерапрыемства абмеркавалі  арганізацыю медыцынскага забеспячэння насельніцтва нашага раёна,  павышэнне эфектыўнасці грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, выкананне арганізацыямі аховы здароўя Мінскай вобласці «Плана па рэалізацыі мер па прафілактыцы суіцыдальных паводзін насельніцтва Мінскай вобласці на 2015-2019 гг.» за мінулы год, вынікі дыспансернага назірання насельніцтва Мінскай вобласці за 2018 год, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і іншыя злабадзёныя пытанні.

Пасля ж госці з задавальненнем наведалі цэнтр рамёстваў, дзе для іх была  арганізавана цікавая экскурсія.

 

Працяг тэмы чытайце ў газеце.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *