Бярэзінцы далучыліся да  рэспубліканскага суботніка

Па афіцыйных звестках, каля 3 мільёнаў беларусаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, што прайшоў у краіне 20 красавіка. Зароблена больш за 8 з паловай мільёнаў рублёў, якія будуць выкарыстаны на добраўпарадкаванне летніх аздараўленчых лагераў, населеных пунктаў, прывядзенне ў парадак помнікаў і мемарыялаў, а таксама на капітальны рамонт і рэканструкцыю манумента Перамогі ў Мінску. Дарэчы, сёлетні суботнік быў прымеркаваны да Году малой радзімы і прадугледжваў мерапрыемствы па падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплекса “Лінія Сталіна” пасадкай дрэў займаўся Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка. Старшыня Мінаблвыканкама А.М. Ісачанка прыняў удзел у стварэнні ліпавай алеі на мемарыяльным комплексе “Дальва” ў Лагойскім раёне.

Увогуле ў Мінскай вобласці падчас рэспубліканскага суботніка былі прыведзены ў парадак 1808 помнікаў і месцаў пахавання. У мерапрыемствах па добраўпарадкаванні прынялі ўдзел каля 360 тысяч жыхароў цэнтральнага рэгіёна.

У рамках рэспубліканскага мерапрыемства быў арганізаваны раённы суботнік на Бярэзіншчыне.

Поўную версію чытайце ў нумары 30 газеты  за 24 красавіка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *