«Мы супраць алкаголю»

 

16 і 18 красавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Лазурный» прайшлі фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы для асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў рамках раённай прафілактычнай акцыі “Мы супраць алкаголю”. Па выніках  спаборніцтваў пераможцы атрымалі  салодкія падарункі. Яны дасталіся Юрыю  Харытонаву, Аляксандру  Мядоўнікаву і Таццяне Кас’янчык.

Апрача гэтага, з 15 па 19 красавіка   ў рамках акцыі на базе цэнтра адбыліся спаборніцтвы па шашках и шахматах сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту.

Пераможцамі ў спаборніцтвах па шашках сталі Браніслаў Трусевіч, Уладзімір Лянькоў і Анатолій Лянькоў, і па шахматах —  Аляксандр Дубянок, Міхаіл Буко і Сяргей Сыраквашка.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *