На Бярэзіншчыне прайшла акцыя «Чысты вадаём»

Ужо паспела набыць традыцыйнасць у раёне вясенняя экалагічная акцыя “Чысты вадаём”. З году ў год расце колькасць яе прыхільнікаў. Вось і сёлета да акцыі далучыліся вучні і педагогі Гарэніцкай установы адукацыі. Разам з супрацоўнікамі Бярэзінскай раённай арганізацыйнай структуры “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, якія працавалі таксама ўздоўж берагоў рэк Клявы і Бярэзіны, яны прыбіралі смецце і наводзілі парадак у прыбярэжнай зоне Гарэніцкага вадасховішча.

— Падобныя мерапрыемствы скіраваны прыцягнуць увагу бярэзінцаў да праблем забруджвання навакольнага асяроддзя. Разам з тым, яны з’яўляюцца добрай нагодай для добраўпарадкавання месцаў адпачынку, — адзначыў выконваючы абавязкі дырэктара раённай структуры БТПР Генадзь Стральцоў. – Сёлета ахвотна падтрымалі акцыю і вучні Гарэніцкай школы. Таму ў далейшым плануем прыцягнуць да карыснай справы школьнікаў і іншых устаноў адукацыі.

Алена МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *