“Не пакідай дзяцей адных”

Пад такім дэвізам з 11 мая па 1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яна наладжана з нагоды міжнародных свят — Дня сям’і і Дня абароны дзяцей і ставіць сваёй мэтай папярэдзіць гібель дзяцей ад пажараў, зменшыць колькасць надзвычайных здарэнняў з удзелам дзятвы.
— Летнія канікулы не за гарамі — і самы час бацькам падумаць аб бяспечным адпачынку, — удакладняюць бярэзінскія выратавальнікі. – Звычайна ў летні час назіраецца самы пік ня-шчасных выпадкаў з удзелам дзяцей. Вадаёмы, кар’еры, будаўнічыя пляцоўкі тояць вялікую небяспеку для дзяцей, якія засталіся без нагляду дарослых. Таму татам і матулям варта ўжо зараз паклапаціцца аб навыках бяспечных паводзінаў.
Акцыя пройдзе ў чатыры этапы. У ходзе мерапрыемстваў выратавальнікі наведаюць месцы з масавым знаходжаннем людзей, дамы шматдзетных сем’яў, выступяць на бацькоўскіх сходах ва ўстановах адукацыі, каб у чарговы раз нагадаць дарослым аб адказнасці за дзяцей, уручыць ім брашуры і памяткі супрацьпажарнай накіраванасці. Акрамя таго, на базе Цэнтра дзіцячай творчасці запланавана правесці спартыўнае свята “Матуля, тата, мы — у бяспецы моцныя!”.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *