12 мая — Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Сёння Дзяржаўны герб і сцяг з’яўляюцца агульнапрынятымі атрыбутамі дзяржаўнасці, у якіх адлюстраваны гістарычныя славянскія карані беларускага народа.
Яны ўяўляюць асноваўтваральную ідэю роўнасці ўсіх грамадзян рэспублікі незалежна ад сацыяльнай і рэлігійнай прыналежнасці, шырока прымяняюцца ў паўсядзённым жыцці грамадства, у дыпламатычных адносінах дзяржаў.
Мы з гонарам адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, як сімвал патрыятычнага аб’яднання грамадзян, імкненне народа жыць у міры і згодзе, дастойнай працай ствараючы аснову дабрабыту нашай дзяржавы.
У гэты знамянальны дзень жадаем усім вам дабра, шчасця і поспехаў у імя роднай Бярэзіншчыны.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *