15 мая — Дзень сям’і. Віншуем!

Паважаныя бярэзінцы!

Віншуем са святам — Днём сям’і.
Інтарэсы сям’і і ўмацаванне сямейных каштоўнасцей жыццёва важныя для беларускай дзяржавы, для нашай будучыні.
Сям’я — гэта сувязь часоў і пакаленняў. І чым больш трывалая гэтая сувязь, тым цвярдзей духоўна-маральныя асновы нашага грамадства. Якія б не здараліся перамены ў грамадстве, сям’я заўсёды застаецца надзейным прычалам для кожнага чалавека, дзе заўсёды пануюць мір і спакой, утульнасць і цяпло дамашняга ачага.
Усім бярэзінскім сем’ям, якія выхоўваюць не толькі сваіх дзяцей, але і прыёмных, усім, каму яшчэ трэба будзе стварыць сям’ю, жадаем шчасця, здароўя і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *