А ты запісаўся ў студатрад?

  1. Да пачатку лета засталося няшмат часу. Таму старшакласнікам і студэнтам ужо зараз варта паспяшацца з планамі на канікулы. Традыцыйна ў гэтым ім дапамагае раённы камітэт ГА”БРСМ”, які наладжвае для самых актыўных бярэзінцаў працоўны семестр.

— Звычайна юнакамі і дзяўчатамі рухае вялікае жаданне зарабіць на ўласныя патрэбы, — адзначаюць у камітэце, — прысутнічае і ідэя набрацца пэўнага жыццёвага вопыту і з карысцю правесці вольны час. У студэнцкі атрад могуць запісацца школьнікі ад 14 гадоў, а таксама паўналетнія вучні сярэдніх спецыяльных і студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Студэнцкія атрады будуць сфарміраваны ў ходзе акцыі “Выбіраем студатрад!”.
У мінулым годзе каля 100 юнакоў і дзяўчат працавалі ў экалагічным, педагагічным, сэрвісных і сельскагаспадарчых атрадах. А гэтым летам маладыя людзі будуць задзейнічаны ў атрадах у дзіцячым аздараўленчым лагеры «Папараць-кветка», ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас», РКУВП «Бярэзінская ЖКГ», а таксама на сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна.
Для юных работнікаў прадугледжаны заробак без утрымання падаходнага падатку, бясплатнае праходжанне медыцынскай камісіі, афіцыйнае афармленне на працу і яе нарміраваны графік.

Запісацца ў студатрад альбо атрымаць кансультацыю можна па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 18, кабінет 36 альбо па тэлефоне 5-41-43.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *