#знайдзі свой 1 % або Дадзены старт новаму праекту «Бярэзінскай панарамы»

Пад такой рубрыкай да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту рэдакцыя газеты сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама распачынае свой новы творчы праект. Героямі яго стануць заўзятыя аматары здаровага ладу жыцця, спартсмены — землякі, якія дапамогуць кожнаму з нас, незалежна ад узросту і стану здароўя, перамагчы ляноту і развітацца з утульнай канапай, тэлевізарам і ў рэшце рэшт зазірнуць у спартыўную залу і на стадыён, каб заняцца спортам ці фізічнай культурай, кінуць згубныя звычкі і паставіць уласны рэкорд.
Такіх бярэзінцаў у нас нямала. А героем першай публікацыі стаў Браніслаў Іванавіч Трусевіч. Нагодай атрымаць пачэснае права стартаваць у праекце з’явілася прэзентацыя яго выдання “Гісторыя фізічнай культуры і спорту Бярэзінскага раёна”, якая запланавана на самы бліжэйшы час. Новая кніга распавядае аб слаўных часах развіцця фізічнай культуры і спорту ў раёне, расказвае пра землякоў, чые поспехі і рэкорды на абласным, рэспубліканскім узроўні прымушалі бярэзінцаў ганарыцца і памнажаць рады аматараў здаровага ладу жыцця. Можа, уласная пазіцыя Браніслава Іванавіча стане матыватарам вашага новага жыцця?

Поўную версію чытайце ў № 35 газеты за 18 мая.

Фота Алены  ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *