18 мая — Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Паважаныя работнікі фізічнай культуры і спорту!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Спорт аб’ядноўвае людзей, робіць нас моцнымі, вучыць дасягаць сваёй мэты і мары. Здароўе нацыі з’яўляецца нашым агульным прыярытэтам, бо толькі здаровая нацыя здольна штосьці ствараць.
Словы ўдзячнасці ў гэты дзень мы выказваем ўсім, хто працуе з моладдзю, рыхтуе юных спартсменаў, далучае да здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў, выхоўвае ў іх працавітасць, упартасць і мэтанакіраванасць.
Дарагія сябры! Вы несяце людзям дабро, здароўе, сілу і прыгажосць. Вы загартоўваеце характар і вучыце пераадольваць цяжкасці і перашкоды. Жадаем вам моцнага здароўя і бадзёрасці духу, аптымізму і спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы і новых перамог! Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *