На тэрыторыі Бярэзінскага раёна праводзіцца Тыдзень бяспекі на водах

Арганізаваны ён з мэтай папярэджвання няшчасных выпадкаў на вадаёмах і закранае шырокі спектр жыхароў Бярэзіншчыны, аксабліва дзяцей і падлеткаў, якіх чакаюць летнія канікулы.

У рамках мерапрыемстваў Тыдня ва ўсіх вытворчых калектывах з прыцягненнем максімальнай колькасці работнікаў, служачых і школьнікаў неабходна прыняць наступныя захады: правесці пад роспіс інструктажы па мерах бяспекі ў адпаведнасці з Правіламі аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, таксама пад роспіс азнаёміць з мерамі адказнасці за парушэнне артыкулаў 15.51, 17.3 і 23.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, у пярвічных арганізацыях таварыства выратавання на водах абмеркаваць пытанні актывізацыі работы па папярэджванні няшчасных выпадкаў з людзьмі на водах у час летняга купальнага сезона.
Акрамя таго, запланаваны і такія мерапрыемствы, як гутаркі на тэму “Алкаголь – прычына пераважнай большасці няшчасных выпадкаў з людзьмі на водах і іх гібелі”, абучэнне навыкам ратавання і аказання першай даўрачэбнай дапамогі пацярпелым на вадзе асобам, прагляд фільмаў па пытаннях бяспекі на водах у рамках заняткаў кінавідэалекторыя “Вада тоіць бяспеку!”, экскурсіі на выратавальны пост “ОСВОДа”.
Да таго ж, ва ўсіх кутках “ОСВОД” і на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў неабходна размясціць матэрыялы названай тэматыкі з пералікам зон масавага адпачынку насельніцтва на водных аб’ектах і месцаў, забароненых для купання. Нагадаем, што ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ад 23 красавіка 2019 года на тэрыторыі раёна вызначана чатыры месцы, дзе дазволена купанне. Гэта гарадскі пляж у раёне вуліцы Ульянава, месца для купання ў раёне вуліцы Рачной (таксама ў г. Беразіно), вадаёмы ў аграгарадку Паплавы і вёсцы Мачаск.
Будзьце пільнымі на вадзе і беражыце сябе!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *