З ТРАЛЕЙБУСА – ЗА ТАКАРНЫ СТАНОК

— Куды б ні вяла нас жыццёвая дарога, часцей за ўсё, рана ці позна, вяртае яна ў родныя мясціны, — лічыць
Іван Ільіч Рабкевіч.
Нарадзіўся  ён у маленькай вёсачцы Гацец, а пасля службы ў арміі апынуўся ў сталіцы. Там 10 гадоў ездзіў “па правадах” — працаваў вадзіцелем тралейбуса. А потым вярнуўся на Бярэзіншчыну, у вёску Васілеўшчыну. Тут уладкаваўся токарам у сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў і набыў славу добрага спецыяліста, майстра сваёй справы.
За плячыма Івана Ільіча 24 гады працоўнага стажу, апошнія чатыры з іх ён шчыруе ў СВК “Пагосцкі”. Сюды сям’я Рабкевічаў пераехала ў новы цёплы дом, а ўтульнасць умела стваралі самі.
Як у добрых вясковых гаспадароў вясной у іх садзе-агародзе ўсё квітнее; бліжэй да восені, як і мае быць,  усё спее, а ў хляўчуку круглы год шапаціць пухнатая чарада трусоў. Сёлета яны, як сімвал гэтага года, напэўна, яшчэ больш пастараюцца прыцягнуць
удачу і дабрабыт сваім гаспадарам.
На здымку: Іван Ільіч РАБКЕВІЧ за такарным станком.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

02— Куды б ні вяла нас жыццёвая дарога, часцей за ўсё, рана ці позна, вяртае яна ў родныя мясціны, — лічыць

Іван Ільіч Рабкевіч.

Нарадзіўся  ён у маленькай вёсачцы Гацец, а пасля службы ў арміі апынуўся ў сталіцы. Там 10 гадоў ездзіў “па правадах” — працаваў вадзіцелем тралейбуса. А потым вярнуўся на Бярэзіншчыну, у вёску Васілеўшчыну. Тут уладкаваўся токарам у сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў і набыў славу добрага спецыяліста, майстра сваёй справы.

За плячыма Івана Ільіча 24 гады працоўнага стажу, апошнія чатыры з іх ён шчыруе ў СВК “Пагосцкі”. Сюды сям’я Рабкевічаў пераехала ў новы цёплы дом, а ўтульнасць умела стваралі самі.

Як у добрых вясковых гаспадароў вясной у іх садзе-агародзе ўсё квітнее; бліжэй да восені, як і мае быць,  усё спее, а ў хляўчуку круглы год шапаціць пухнатая чарада трусоў. Сёлета яны, як сімвал гэтага года, напэўна, яшчэ больш пастараюцца прыцягнуць удачу і дабрабыт сваім гаспадарам.

На здымку: Іван Ільіч РАБКЕВІЧ за такарным станком.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *