Сёння — Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Са святам!

Работнікам экалагічных і прыродаахоўных службаў раёна

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём аховы навакольнага асяроддзя.
Ахова навакольнага асяроддзя і забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў належыць да ліку найбольш складаных і актуальных задач сучаснасці.
Захаваць родную прыроду, забяспечыць чыстае паветра і карысныя выкапні для наступных пакаленняў – наша агульная задача. Зямля – наш агульны дом, наша галоўнае багацце, і мы адказваем за тое, якой пакінем яе наступным пакаленням. Вы стаіце на варце навакольнага асяроддзя, каб захаваць усё тое, што дала нам прырода.
Эфектыўнае кіраванне прыроднымі рэсурсамі напрамую ўплывае на захаванне флоры і фаўны планеты, а галоўнае – на якасць жыцця і здароўе мільёнаў людзей. Праблемы рацыянальнага прыродакарыстання, паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ў ліку нашых значымых нацыянальных прыярытэтаў.
Жадаем усім празрыстага паветра, чыстай вады і раўнавагі ўсіх экалагічных пераменных.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *