А вы ўжо набылі білеты на II Еўрапейскія гульні?

21-30 чэрвеня ў Беларусі адбудуцца II Еўрапейскія гульні. Да гэтай маштабнай, грандыёзнай падзеі пачалі рыхтавацца даўно: крэатыўная сувенірная прадукцыя паступіла ў продаж, Мінск “зіхаціць” упрыгожваннямі, абноўленая “Мінск-арэна” чакае спартсменаў… Напэўна, ужо ў большасці ёсць сэлфі з прыгажуном Лесікам – сімвалам гульняў. А магчыма, ужо хтосьці і набыў білеты на мерапрыемства.
Сёння мы вырашылі пацікавіцца ў бярэзінцаў, ці паедуць яны на еўрагульні, альбо будуць “хварэць”, гледзячы па тэлевізары, ды і, увогуле, як адносяцца да спорту, ці вядуць здаровы лад жыцця.

Наталля ВЯРГЕЙЧЫК, жыхарка Беразіно:

— Вядома ж, даўно ўжо ведаю, што ў Беларусі будуць праходзіць еўрагульні. Мой дзень пачынаецца са знаёмства з навінамі, якія адбыліся ў раёне, краіне, свеце. Чытаю таксама “Бярэзінскую панараму” (выпісваю яе, падпісана ў сацыяльных сетках). Пакуль не планую ехаць на Еўрапейскія гульні, але яшчэ ёсць час падумаць. А вось па тэлевізары буду глядзець абавязкова. Так, я за здаровы лад жыцця. Да прыкладу, заўзяты веласіпедыст. Гэта ж так карысна для здароўя, ды і зручна для хуткага перамяшчэння па горадзе. 

Працяг чытайце ў № 41 газеты за 8 чэрвеня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *