Кіраўнік спраў Мінаблвыканкама У.А. Гурыновіч наведаў Бярэзінскі раён

Кіраўнік спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта У.А. Гурыновіч правёў у Бярэзінскім раёне сустрэчу з працоўным калектывам, “прамую лінію” і прыём грамадзян.

Наведаўшы вытворчы цэх № 6 РУП “Мінск-Крышталь”, ён пазнаёміўся з асноўнымі напрамкамі і перспектывамі развіцця прадпрыемства, а затым сустрэўся з калекывам. Удзел у мерапрыемстве прыняў таксама кіраўнік спраў райвыканкама М.П. Бурцаў.

Падчас першай, інфармацыйнай, часткі сустрэчы Уладзімір Аляксандравіч спыніўся на прыярытэтных накірунках развіцця нашай краіны, якія былі абазначаны кіраўніком дзяржавы ў Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Гэта — дабрабыт народа, міралюбная знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. Рэалізацыя гэтых задач мае важнае значэнне як для краіны ў цэлым, так і для кожнага канкрэтнага рэгіёна ў прыватнасці.

Працяг чытайце ў № 42 газеты за 12 чэрвеня.

Фота Алены МУРАЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *