Супрацоўнікі Бярэзінскай ЦРБ адзначаюць прафесійнае свята

У нядзелю супрацоўнікі Бярэзінскай ЦРБ адзначаць сваё прафесійнае свята – Дзень медыцынскіх работнікаў. А ўрачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды ў раённым цэнтры культуры адбылося ўчора. Традыцыйна тут сабраліся для ўшаноўвання лепшых па прафесіі і сённяшнія работнікі аховы здароўя, і ветэраны галіны. І гэтыя людзі, сапраўды, заслугоўваюць самых шчырых і цёплых слоў падзякі за штодзённую карпатлівую і няпростую справу выратавання людзей. У ліку тых, каго запрашалі на сцэну для ўзнагароджвання, было нямала і маладых спецыялістаў. Наогул, у апошнія гады калектыў ЦРБ, дзякуючы намаганням галоўнага ўрача А.П. Жызнеўскай, значна папоўніўся кадрамі, у ліку якіх нямала нядаўніх выпускнікоў медыцынскіх устаноў адукацыі. Пра некаторых з іх і калектывы, якія яны ўзначальваюць, мы і раскажам сёння.

Поўную версію чытайце ў № 43 за 15 чэрвеня.

Фота Анатоля Палынскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *