Акцыі ад рэдакцыі…

чакаюць даўніх сяброў раёнкі, а таксама тых, хто толькі вырашыў папоўніць рады падпісчыкаў “Бярэзінскай панарамы”. Не застануцца без сюрпрызаў і паштальёны: лідары па выніках падпісной кампаніі атрымаюць матэрыяльнае заахвочванне і сувеніры ад калектыву рэдакцыі.
Але аб усім па парадку. Традыцыйнасць набылі акцыі для падпісчыкаў. Так, апублікаваць дзве ўласныя аб’явы па цане адной можна, аформіўшы падпіску адразу на тры месяцы або паўгоддзе. Акрамя таго, тыя, хто вырашыць працягнуць сяброўства з раёнкай на ўсе месяцы да канца бягучага года, становяцца ўдзельнікамі акцыі “Павіншуем матулю разам”. Падчас яе падпісчыкі змогуць бясплатна на старонках газеты выказаць словы пажаданняў і віншаванняў сваім любым і родным людзям у Дзень маці. Але гэта далёка не поўны пералік тых бонусаў, якімі будзем радаваць вас і надалей, паважаныя чытачы.
Нагадваем, падпісацца на раённую газету можна ў паштальёнаў або ў аддзяленнях сувязі. Акрамя таго, аформіць падпіску без чэрг і лішніх затрат часу можна ў грамадскага распаўсюджвальніка рэдакцыі на 2 паверсе будынка Бярэзінскага ўчастка паштовай сувязі (вуліца Кастрычніцкая, 16). У апошнім выпадку для падпісчыкаў на квартал і паўгоддзе прадугледжана скідка.
Як заўсёды, чакаем вашых пытанняў і прапаноў. Просьба таксама абавязкова і неадкладна звяртацца ў рэдакцыю (5-57-83 або 5-53-04) у выпадку, калі вам па нейкіх прычынах не дастаўляюць газету.
Кошт індывідуальнай падпіскі на газету “Бярэзінская панарама” з другога паўгоддзя – 5 рублёў 10 капеек. Сума невялікая ў параўнанні з выдаткамі на выпуск газеты.
Заставайцеся разам з намі і будзьце ў курсе ўсяго таго, чым жыве наш раён!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *