16 чэрвеня — Дзень медыцынскіх работнікаў

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Вы прысвяцілі сваё жыццё гуманнай і высакароднай справе — медыцыне. Ваша місія складаная і адказная, а праца патрабуе поўнай аддачы сіл, вопыту, ведаў, душэўнай шчодрасці. Урач вучыцца ўсё жыццё, і кожны яго працоўны дзень — гэта новая няпростая задача. Вашы прафесійны клопат і ўвага дазваляюць зноў здабыць здароўе і ўпэўненасць у сабе, а дабрыня і міласэрнасць лечаць часам лепш за любыя лекi.
Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у выкананні вашай высакароднай і гуманнай місіі, а вашым пацыентам — хутчэйшага выздараўлення!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *