На Бярэзіншчыне прайшлі ўрачыстасці ў гонар медработнікаў

 

Самыя шчырыя віншаванні і падзякі за старанную, самаадданую працу  гучалі ўчора ў раённым цэнтры культуры падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню медыцынскіх работнікаў.

З прывітальным словам да прысутных звярталіся старшыня раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічаў, галоўны ўрач УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” А.П. Жызнеўская, галоўны санітарны ўрач Бярэзінскага РЦГЭ В.С. Буйніцкі і галоўны ўрач лячэбна-аздараўленчага комплексу ААТ “Мінскпрамбуд” М.І. Чарнуха.

Лепшыя работнікі ўстаноў аховы здароўя былі адзначаны граматамі і падзякамі.

Завяршылася ўрачыстасць канцэртам шоу-калектыву казацкай песні і танца.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *