У падарунак ад «Бярэзінскай панарамы» — віншаванне

У самым разгары падпісная кампанія на 2-ое паўгоддзе. Пра гэта мы нагадалі чытачам падчас чарговага Дня падпісчыка і выязных акцый ад рэдакцыі.

Абласны дзень падпісчыка сабраў аматараў перыядычных выданняў у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі ў мінулы чацвер. Парадавала, што большасць жыхароў Бярэзіншчыны сярод мноства выданняў выбірае менавіта раёнку. Аднымі з першых падпісаліся С.А. Старасвецкая, В.А. Смолер, В.В. Гардзеева, А.С. Мінкова.
— Выпісваю газету вельмі даўно, — падзялілася В.В. Гардзеева. – Нават калі пэўны час жыла ў Мінску – выпісвала газету і туды. Дзякуй за цікавыя, аператыўныя навіны, якія дазваляюць быць у курсе ўсіх падзей Бярэзіншчыны.

А ў пятніцу калектыў рэдакцыі сумесна з Бярэзінскай ЦРБ правялі акцыю “Падпішыся на раёнку і памерай ціск” у “ТрыА”.
У выхадныя таксама сустрэліся з чытачамі, арганізавалі падпісную кампанію на рэчавым рынку. Тут таксама знайшлося шмат жадаючых аформіць падпіску.
— Выпішыце і нам раёнку, — бадзёрым голасам гаварыў Дзмітрый Пятроў. – Мы жывём каля Мінска, а на Бярэзіншчыну прыязджаем да родных – адпачыць. Зазірнулі на рынак – прыемна, што і на раёнку падпісаліся. Цікава ж, чым жыве і Бярэзіншчына!
Як высветлілася, многія работнікі рынка – нашы даўнія сябры-падпісчыкі. У іх ліку і Алена Мікалаеўна Ціхановіч.
Спадзяёмся, такія акцыі прыйшліся падпісчыкам даспадобы. Чытачы знайшлі адказы на пытанні, выказалі заўвагі і прапановы, зрабілі фота на памяць, атрымалі памятныя сувеніры ад рэдакцыі.
Нагадаем, што аформіць падпіску на “Бярэзінскую панараму” можна ў паштальёнаў або ў аддзяленнях сувязі, а таксама ў грамадскага распаўсюджвальніка рэдакцыі. У апошнім выпадку для падпісчыкаў на квартал і паўгоддзе прадугледжана скідка.
Ёсць і іншыя сюрпрызы для падпісчыкаў — дзве ўласныя аб’явы па цане адной (пры ўмове, што аформілі падпіску адразу на тры месяцы або паўгоддзе), бясплатнае віншаванне да Дня маці.
Пазнавальныя артыкулы, свежыя навіны, фотарэпартажы, фотаконкурсы, акцыі, сюрпрызы, сувеніры — у нас ёсць чым здзівіць і зацікавіць. Заставайцеся, калі ласка, з намі! Будзем сябраваць і надалей!

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара і Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *