У бярэзінскае кафэ — за марожаным з Лесікам

Марожанае, чыпсы, квас, шакаладкі, талеркі, кубкі і шмат іншага з галоўным талісманам II Еўрапейскіх гульняў Лесікам радуе наведвальнікаў прыдарожнага кафэ “Беларуская хатка” ў аграгарадку Пагост.

Тут, сапраўды, вялікі асартымент сувенірнай прадукцыі, і прадуктаў харчавання з сімваламі II Еўрапейскіх гульняў. Ёсць і так званая карта госця з галоўнымі славутасцямі Беларусі, дзе можна адпачыць, падсілкавацца…
“Беларуская хатка” прапаноўвае разнастайнае меню. Але, у першую чаргу, гэта, вядома ж, нацыянальныя стравы. Дранікі са смятанай – заўсёды ідуць “на ўра”. Думаю,
замежным гасцям не будзе складана зрабіць заказ: у барменаў ёсць перакладныя слоўнікі, размоўнікі.
— Ведаеце, мы заўсёды гатовы да сустрэчы гасцей, нават замежных, — тлумачыць бармен Паліна Іванаўна Паджарая. – Вядома ж, падрыхтаваліся і да II Еўрапейскіх гульняў: самі паглядзіце, колькі ў нас разнастайнай прадукцыі з Лесікам. І яна карыстаецца попытам: як марожанае, квас, чыпсы, так і прыгожыя кубкі, талеркі.
Увогуле, ва ўсіх гандлёвых аб’ектах Бярэзінскага райспажыўтаварыства можна набыць прадукцыю з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *