26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры

Паважаныя работнікі органаў пракуратуры! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Надзейныя вартавыя закону і правапарадку, вы забяспечваеце захаванне правоў і свабод бярэзінцаў, іх эканамічную бяспеку. І гэтая нялёгкая праца патрабуе не толькі кампетэнтнасці і мужнасці, але і прынцыповасці і адказнасці.
Людзі вашай прафесіі адрозніваюцца не толькі салідным юрыдычным багажом, самаадданасцю і высокай самааддачай, але і чуццём, і вострым сацыяльным зрокам, якое дазваляе бачыць праблемы грамадства.
Менавіта ад вас шмат у чым залежыць упэўненасць нашых грамадзян у вяршэнстве закону, фарміраванне прававой культуры.
Залогам паспяховай работы органаў пракуратуры па праве лічацца вернасць прафесійнаму абавязку, добрасумленнасць, мужнасць, уменне суперажываць, прымаць бяду кожнага чалавека як сваю асабістую.
Сардэчна жадаем вам добрага здароўя, стабіль насці і дабрабыту, шчасця, поспехаў у вашай нялёгкай і адказнай працы.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
П.А. Атрошчанка,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *