Пуцяводная зорачка Бярэзіншчыны

Для вучаніцы ДУА “Капланецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Настассі Слабко сёлетні навучальны год стаў знакавым. У фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах “Снежны снайпер” дзяўчына паказала добрыя вынікі ў сваёй узроставай групе.
— Магла б выступіць і лепш, — крытычна ставіцца да сябе юная лыжніца, — але не хапіла вопыту справіцца з хваляваннем. Спаборніцтвы праходзілі ў Нацыянальным біятлонным комплексе «Раўбічы» на вачах соцень балельшчыкаў і згодна з правіламі сапраўдных чэмпіянатаў. Усё гэта стварала пэўную атмасферу і ўзмацняла канкурэнцыю сярод удзельнікаў.
Першым сапраўдным спаборніцкім вопытам Настасся задаволена і спыняцца на дасягнутым не збіраецца. Яна рэгулярна наведвае заняткі па спартыўным арыентаванні педагога дадатковай адукацыі турыстычна- га цэнтра “Юнацтва” В.Ю. Пянкрата.
— Я веру ў патэнцыял гэтай таленавітай дзяўчынкі, якой пашчасціла трапіць у лік лепшых лыжнікаў-стралкоў Мінскай вобласці, — гаворыць Віталь Юльянавіч, — і ўласным прыкладам падарыць кожнаму бярэзінскаму спартсмену надзею на поспех.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *