На ўрачыстым мітынгу ў Беразіно

2 ліпеня ў святым для бярэзінцаў месцы – каля помніка загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны – сабралася нямала жыхароў горада, каб ва ўрачыстых абставінах, напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ушанаваць памяць тых, хто прынёс нам мірнае жыццё і падарыў светлую будучыню. Традыцыйна ў час урачыстага мітынгу была аб’яўлена мінута маўчання, гучаў залп, а затым да падножжа помніка былі ўскладзены кветкі памяці і павагі.

Працягнуцца святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь заўтра на цэнтральнай плошчы. Праграма (а ў яе ўключаны мерапрыемствы з нагоды свята горада і ўшанаванне яго лепшых прадстаўнікоў) разлічана на ўвесь дзень і завершыцца акцыяй “Спяём гімн разам!”, салютам і маладзёжнай дыскатэкай.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *