Бярэзінцы — упершыню трэція

З ганаровым трэцім месцам вярнуліся спартсмены Бярэзіншчыны з ХIII-й Мінскай абласной спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Зборная каманда спартсменаў АПК раёна

Акрамя таго, многія члены зборнай вызначыліся ў асобных відах спорту. Так, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК М.А. Каўзуновіч была лепшай у спаборніцтвах па дартсе і другой на агнявым рубяжы па кулявой стральбе, юрыстконсульт ААТ «Бярэзінскі» К.Д. Бурая заняла трэцяе месца адразу ў дзвюх дысцыплінах – лёгкай атлетыцы і настольным тэнісе. Чацвёрты вынік у лёгкай атлетыцы паказаў намеснік дырэктара ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс» па сельскай гаспадарцы Р.В. Рудакоў. Ён жа з’явіўся аўтарам і рашаючага гола ў час фінальнай сустрэчы з камандай Дзяржынскага раёна, што дазволіла нашым футбалістам заняць ганаровае першае месца ў гэтым відзе спорту.
З ліку мацнейшых спартсменаў была сфарміравана абласная каманда для ўдзелу ў аналагічных рэспубліканскіх спаборніцтвах. Бярэзіншчыну прадстаўляла М.А. Каўзуновіч. З выбарам кандыдата зборнай арганізатары не памыліліся – Марына Аляксандраўна заняла другое месца ў асабістым заліку ў спаборніцтвах па дартсе. У цэлым каманда работнікаў АПК Міншчыны на рэспубліканскай спартакіядзе стала другой, саступіўшы пальму першынства зборнай Брэсцкай вобласці.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *