Якія сацыяльныя льготы прадугледжаны для бярэзінцаў?

Начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін Наталля Міхайлаўна Барауля, начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння Вольга Уладзіміраўна Хацько, старшыня Пагосцкага сельскага Савета Аляксандр Пятровіч Цыбулька завіталі ў шматдзетныя сем’і, сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, інвалідаў, якія пражываюць у аграгарадку Пагост.

Члены рэйдавай групы далі кансультацыі па пытаннях сацыяльных ільгот, якія могуць атрымаць шматдзетныя, няпоўныя сем’і, сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, расказалі пра назначэнне сямейнага капіталу, на што яго можна выкарыстаць. Цікавілі вяскоўцаў і пытанні назначэння пенсій.
— Іншы раз людзі маюць права на сацыяльныя льготы, але проста не ведаюць пра іх, ці лянуюцца збіраць неабходныя дакументы на атрыманне льгот, — зазначыла Н.М. Барауля. – Таму мы па графіку выязджаем у сельскія Саветы, праводзім прыёмы грамадзян, некаторых наведваем дома. Кожнаму тлумачым, якія льготы ёсць і як імі карыстацца. Імкнёмся дапамагчы кожнаму!

Юлія БУКЕЛЬ. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *