З віншаваннямі да ветэранаў

І.І. Гоман і У.М. Навіцкі віншуюць Р.І. Жукоўскага з вёскі Месціна

Напярэдадні Дня Незалежнасці з цёплымі словамі віншаванняў і падарункамі завіталі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Г.І. Магілка, В.К. Карпінскага, В.Д. Красоўскага, С.А. Буракова, тылавіка Рыгора Ісакавіча Жукоўскага і былога вязня фашысцкіх канцлагераў Вольгі Андрэеўны Пінчук намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Іванавіч Гоман і дырэктар ДУ “Бярэзінскі ТЦСАН” Антон Валер’евіч Кавалёў.

У кожнай хаце рады былі паважаным гасцям. На жаль, не ўсе змаглі дажыць да гэтай знамянальнай даты ў добрым здароўі. Так, калі віншавалі былога вязня фашысцкіх канцлагераў Вольгу Андрэеўну Пінчук з вёскі Каменны Барок, падарункі ўручалі сыну, які даглядае яе на старасці гадоў. Жанчына з 1942 па 1946 год знаходзілася ў канцлагеры Нордгань у Германіі і перажыла нямала выпрабаванняў.

У добрым настроі, з усмешкамі і шчырай радасцю сустракалі гасцей ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары горада Васілій Кандрацьевіч Карпінскі, які прайшоў з баямі Прыбалтыку, Усходнюю Прусію, браў Кенігсберг; стралок мотастралковай роты Віктар Давыдавіч Красоўскі; Галіна Іванаўна Магілка, якая дзяўчынай добраахвотна пайшла на фронт абараняць Радзіму, з Грознага, праз Украіну і Беларусь дайшла да Германіі; Сцяпан Аляксеевіч Буракоў — удзельнік партызанскага руху, франтавік, таксама ў баях дайшоў да Германіі, і тылавік з вёскі Месціна Рыгор Ісакавіч Жукоўскі, які ў час вайны набліжаў перамогу ў тыле, рамантаваў масты ў Гродзенскай вобласці.

Акрамя падарункаў і святочных віншаванняў, кожнаму таксама былі ўручаны кнігі старшыні раённага савета ветэранаў М.С. Абазовіка “Они проливали свою кровь и стояли насмерть за Родину”.

Алена ГРОМАВА.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *